Упраўленне эканомікі Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта
Адрас: г. Наваполацк, вул. Маладзёжная, 74. E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Начальнік упраўлення – Дзянісік Наталля Сцяпанаўна, каб.211, тэл.. (0214) 50-31-25.
Графік асабістага прыёму наведвальнікаў начальнікам упраўлення
Аддзел эканамічнага аналізу:
Намеснік начальніка ўпраўлення - начальнік аддзела - , каб.211а, тэл./факс: (0214) 50-31-24
Галоўны спецыяліст - Абязава Ганна Васільеўна, каб.211а, тэл./факс (0214) 50-31-18
Галоўны спецыяліст - Мурзіна Дыяна Аляксандраўна, каб.211а, тэл./факс (0214) 50-31-17
Аддзел камунальнай уласнасці:
Начальнік аддзела – Бяркозава Таццяна Мікалаеўна, каб.212, тэл. (0214) 50-31-09
Галоўны спецыяліст - Загнетава Наталля Уладзіміраўна, каб.212, тэл. (0214) 50-31-16
Галоўны спецыяліст – Лемяшкевіч Вольга Міхайлаўна, каб.109, тэл./факс (0214) 50-31-22
Асноўныя функцыі ўпраўлення эканомікі:
- вызначае прыярытэтныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця горада, удзельнічае ў распрацоўцы прапаноў па фарміраванні дзяржаўнай сацыяльна-эканамічнай палітыкі;
- забяспечвае распрацоўку і рэалізацыю праграм і прагнозаў сацыяльна-эканамічнага развіцця горада, а таксама мерапрыемстваў і паказчыкаў, накіраваных на выкананне задач, вызначаных Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Беларусь, аблвыканкамам і гарвыканкамам;
- даводзіць эканамічныя паказчыкі і даныя сацыяльна-эканамічнага характару да структурных падраздзяленняў гарвыканкама і арганізацый;
- ажыццяўляе сістэматычны кантроль за рэалізацыяй абласных эканамічных праграм, прагнозаў і іншых мерапрыемстваў, якія датычацца сацыяльна-эканамічнага развіцця горада;
- рыхтуе і прадстаўляе ў Наваполацкі гарадскі Савет дэпутатаў, гарвыканкам, іншыя органы дзяржаўнага кіравання матэрыялы і праекты рашэнняў па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця горада;
- аналізуе паказчыкі і тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця горада, а таксама дзяржаўнага і недзяржаўнага сектараў эканомікі горада з вылучэннем ключавых праблем і выпрацоўкай прапаноў па іх вырашэнні;
- каардынуе дзейнасць структурных падраздзяленняў гарвыканкама і арганізацый па забеспячэнні выканання ў горадзе сістэмы дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва рэспублікі; па забеспячэнні кантролю за выкананнем падпарадкаванымі (падведамаснымі) ім арганізацыямі, якія атрымалі дзяржаўную падтрымку па рашэннях Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Урада Рэспублікі Беларусь, мясцовых Саветаў дэпутатаў, умоў яе аказання, правядзенню аналізу эфектыўнасці прадстаўленых прэферэнцый;
- выпрацоўвае прапановы па эфектыўным развіцці прамысловага комплексу горада і арганізацый аграпрамысловага комплексу ў рамках праграм і прагнозаў сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну, зыходзячы з прыярытэтных напрамкаў развіцця эканомікі рэспублікі;
- аналізуе фінансавы стан арганізацый горада, уносіць прапановы па павышэнні эфектыўнасці работы суб'ектаў гаспадарання;
- выпрацоўвае меры па ўдасканаленні сістэмы ўзаемаразлікаў, паляпшэнні фінансавага стану і плацежна-разліковай дысцыпліны арганізацый;
- удзельнічае ў рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі па падтрымцы прадпрымальніцтва, развіццю канкурэнцыі; узаемадзейнічае з грамадскімі аб'яднаннямі і іншымі арганізацыямі па пытаннях падтрымкі і развіцця прадпрымальніцтва ў горадзе;
- удзельнічае ў распрацоўцы асноўных напрамкаў знешнеэканамічнай палітыкі, рыхтуе прагнозы і праграмы развіцця знешнеэканамічнай дзейнасці, прапановы па фарміраванні экспартна-імпартнай палітыкі, развіццю ўзаемавыгадных гандлёва-эканамічных адносін з іншымі дзяржавамі;
- распрацоўвае прынцыпы і механізмы рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы ажыццяўлення інвестыцый у горадзе, уключаючы стымуляванне, прыцягненне і выкарыстанне ўнутраных і знешніх інвестыцый, распрацоўвае меры па прыцягненню нацыянальных і замежных інвестараў, фінансавых сродкаў у рамках праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі;
- забяспечвае рэалізацыю ў горадзе функцый службы «адно акно» ў частцы ўзаемадзеяння з інвестарамі, у тым ліку па пытаннях заключэння інвестыцыйных дагавораў і папярэдняга кансультавання інвестараў;
- ажыццяўляе меры па стымуляванні ў горадзе інавацыйнай дзейнасці, у тым ліку засваенні ў вытворчасці новых і інавацыйных тэхналогій;
- кантралюе належнае ўпраўленне, выкарыстанне і распараджэнне дзяржаўнай маёмасці ў межах паўнамоцтваў, прадастаўленых гарадскім Саветам дэпутатаў і гарвыканкамам;
- разглядае прапановы камунальных юрыдычных асоб на прыватызацыю і пераўтварэнне дзяржаўных унітарных арганізацый у адкрытыя акцыянерныя таварыствы, ажыццяўляе падрыхтоўку для разгляду гарвыканкамам і гарадскім Саветам дэпутатаў прапаноў па здачы ў арэнду і адчужэнню дзяржаўнай маёмасці, кантроль за іх выкананнем;
- вядзе адзіны рэестр дзяржаўнай маёмасці, улік дагавораў арэнды, аналізуе эфектыўнасць выкарыстання дзяржаўнай маёмасці, у тым ліку арандаванай;
- ажыццяўляе дзяржаўную рэгістрацыю і ліквідацыю (спыненне дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання, у частцы дэлегаваных Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам паўнамоцтваў, фарміруе Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (далей - Адзіны рэгістр) (тэрытарыяльную частку Адзінага рэгістра) у частцы звестак аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, ліквідацыі юрыдычных асоб (спынення дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў), змяненняў і (або) дапаўненняў, якія ўносяцца ў статуты юрыдычных асоб (устаноўчыя дагаворы - для камерцыйных арганізацый, якія дзейнічаюць толькі на падставе ўстаноўчых дагавораў), змяненняў, якія ўносяцца ў пасведчанні аб дзяржаўнай рэгістрацыі індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама іншых звестак, якія падлягаюць уключэнню ў Адзіны рэгістр у адпаведнасці з заканадаўствам;
- ажыццяўляе адміністрацыйныя працэдуры;
- разглядае звароты грамадзян і юрыдычных асоб у адпаведнасці з заканадаўствам.
ПЕРАЛІК АДМІНІСТРАЦЫЎНЫХ ПРАЦЭДУР, якія ажыццяўляюцца ўпраўленнем эканомікі Наваполацкага гарвыканкама ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 №200 (рэд. ад 16.03.2021) «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян»
№ працэдуры |
Назва адміністрацыйнай працэдуры |
Глава 1. ЖЫЛЛЁВЫЯ ПРАВААДНОСІНЫ |
|
1.14 |
Рэгістрацыя дагавора арэнды (субарэнды) нежылога памяшкання, машына-месца |
ГЛАВА 18 АТРЫМАНЫЯ ДАХОДЫ І ВЫПЛАЧАНЫЯ ПАДАТКІ, ЗБОРЫ (ПОШЛІНЫ). АТРЫМАННЕ ІНФАРМАЦЫІ З АДЗІНАГА ДЗЯРЖАЎНАГА РЭГІСТРА ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ І ІНДЫВІДУАЛЬНЫХ ПРАДПРЫМАЛЬНІКАЎ. ПРАСТАЎЛЕННЕ АПАСЦІЛЯ НА ДАКУМЕНТАХ АБО ЛЕГАЛІЗАЦЫЯ ДАКУМЕНТАЎ, АТРЫМАННЕ ІНФАРМАЦЫІ З АРХІЎНЫХ ДАКУМЕНТАЎ. |
|
18.18 |
Прадастаўленне інфармацыі з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў |
Пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца ўпраўленнем па заявах грамадзян, у фармаце PDF (падрабязна).
ПЕРАЛІК АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР, якія ажыццяўляюцца ўпраўленнем эканомікі Наваполацкага гарвыканкама ў дачыненні да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17.02.2012 №156 (рэд.ад 05.05.2021) «Аб зацвярджэнні адзінага пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў дачыненні да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, унясенні дапаўнення ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 лютага 2009г. №193 і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»)
№ працэдуры |
Назва адміністрацыйнай працэдуры |
ГЛАВА 6. АХОВА НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ І ПРЫРОДАКАРЫСТАННЯ |
|
6.56.3 |
Узгадненне праекта кансервацыі, раскансервацыі, ліквідацыі, змяненняў у праект кансервацыі горных прадпрыемстваў, падземных збудаванняў, не звязаных са здабычай карысных выкапняў горных прадпрыемстваў, звязаных з распрацоўкай радовішчаў стратэгічных карысных выкапняў і карысных выкапняў абмежаванага распаўсюджвання, радовішчаў агульнараспаўсюджаных карысных выкапняў і падземных вод, падземных збудаванняў, не звязаных са здабычай карысных выкапняў (за выключэннем праекта ліквідацыі) |
ГЛАВА 13. ЮСТЫЦЫЯ |
|
13.1 |
Узгадненне найменняў камерцыйных і некамерцыйных арганізацый |
13.2 |
Прадастаўленне інфармацыі з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў |
Глава 17. ДЗЯРЖАЎНАЯ РЭГІСТРАЦЫЯ НЕРУХОМАЙ МАЙНАСЦІ, ПРАВОЎ НА ЯЕ І ЗДЗЕЛАК З ЁЙ, УЛІК МАЙНАСЦІ І КІРАВАННЕ МАЁМАСЦЮ |
|
17.171 |
Прыняцце рашэння, якое пацвярджае набываючую даўнасць на нерухомую маёмасць |
Інфармацыя ўпраўлення:
Прадпрыемствы і таваравытворцы горада Навапалацка - DOC I PDF
Асноўныя прадпрыемствы-экспарцёры тавараў і паслуг – DOC I PDF
Невыкарыстоўваныя аб'екты нерухомасці – ТУТ