Намеснік старшыні гарадскога выканаўчага камітэта па сацыяльных пытаннях

  
Одиночкин Андрей Владимирович

АДЗІНОЧКІН АНДРЭЙ УЛАДЗІМІРАВІЧ

намеснік старшыні Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта па сацыяльных пытаннях

Адрас: г.Наваполацк, вул.Маладзёжная,74, каб. 310.

Тэлефон: 8 (0214) 50-31-33.

Графік прыёму грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб.


КУРЫРУЕМЫЯ ПЫТАННІ

Пытанні падбору, расстаноўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, узнагарод, правядзення выбараў і рэферэндумаў, узаемадзеяння з мясцовымі органамі самакіравання, выканаўчымі і распарадчымі органамі, рэлігійнымі арганізацыямі і нацыянальнымі грамадскімі аб'яднаннямі, ветэранскімі арганізацыямі, іншымі грамадскімі аб'яднаннямі сацыяльна-культурнай накіраванасці, гуманітарнай дзейнасці, рэалізацыі дзяржаўнай ідэалогіі, грамадска-палітычнай інфармацыі, дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, аналізу і прагназавання сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў горадзе, узаемадзеяння з палітычнымі і грамадскімі арганізацыямі, сродкаў масавай інфармацыі і арганізацый, якія ажыццяўляюць выпуск друкаванай прадукцыі.

Кіраўніцтва развіццём сферы адукацыі, навукі, культуры, аховы здароўя, сацыяльнай абароны, фізічнай культуры і спорту.

Узаемадзеянне з Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Развіццё сувязяў з гарадамі-пабрацімамі і ўзаемадзеянне з міжнароднымі арганізацыямі і фондамі па рэалізацыі праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі.

Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю саветаў грамадскіх пунктаў, забеспячэнне ўзаемадзеяння з суб'ектамі прафілактыкі і адказнасць за стан прафілактычнай працы па папярэджанні правапарушэнняў на тэрыторыі горада. Ажыццяўленне кантролю за рэалізацыяй Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006г. №18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у праблемных сем'ях» і ад 15 снежня 2014г. №5 «Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый».

Кантроль выканання паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця і своечасовасці выплаты заработнай платы ў курыруемай сферы.

Пытанні забеспячэння кадрамі, адаптацыі і замацавання маладых спецыялістаў у курыруемых галінах.

Структурныя падраздзяленні гарвыканкама:

  • упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (у частцы пытанняў сацыяльнай абароны);
  • аддзел арганізацыйна-кадравай работы;
  • аддзел ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі;
  • аддзел адукацыі, спорту і турызму.

Пытанні:

  • устаноў вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай і агульнай сярэдняй адукацыі;
  • культурна-асветніцкіх устаноў;
  • арганізацый Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь;
  • сродкаў масавай інфармацыі;
  • паліграфічных арганізацый;
  • арганізацыі Віцебскага гандлёва-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Фармацыя»;
  • арганізацый Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь;
  • устаноў сацыяльнай абароны насельніцтва;
  • ДЛПУ «Наваполацкая гарадская ветэрынарная станцыя»;
  • аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння;
  • арганізацыі прыёму і размеркавання грузаў замежнай гуманітарнай дапамогі;
  • Наваполацкага гарадскога аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь;
  • Наваполацкай гарадской арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь»;
  • Наваполацкай гарадской арганізацыйнай структуры Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь»;
  • Наваполацкай гарадской арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа;
  • Наваполацкай гарадской арганізацыі Грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і іншых маладзёжных арганізацый;
  • сацыяльнага забеспячэння ў працы па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;
  • гарадскога савета па працоўных і сацыяльных пытаннях;
  • Наваполацкай гарадской арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства «Веды»;
  • творчых саюзаў і арганізацый;
  • галіновых прафсаюзаў;
  • рэлігійных канфесій;
  • работы Баравухскага гарпасялковага выканкама ў частцы курыруемых пытанняў;

Кіраўніцтва камісіямі:

  • камісіяй па выдачы пасведчанняў шматдзетным сем'ям, камісіяй па справах пажылых і ветэранаў, камісіяй па развіцці безбар'ернага асяроддзя жыццядзейнасці фізічна аслабленых асоб, камісіяй па справах непаўналетніх пры гарвыканкаме; прызыўной камісіяй пры гарвыканкаме;
  • Саветам па дэмаграфічнай бяспецы горада Наваполацка;
  • назіральнай камісіяй пры гарвыканкаме;
  • камісіяй па аказанні садзейнічання ў забеспячэнні правоў ахвяр палітычных рэпрэсій 20-80-х гадоў і ўвекавечванні іх памяці пры гарвыканкаме;
  • камісіяй па справах былых партызан і падпольшчыкаў пры гарвыканкаме;
  • камісіяй па пытаннях захавання службовай этыкі пры гарвыканкаме;
  • камісіяй па прызначэнні дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, пры гарвыканкаме;
  • гарадскiм міжведамасным каардынацыйным саветам па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі і венерычных хвароб;
  • камісіяй па аказанні адраснай сацыяльнай дапамогі пры гарвыканкаме; гарадскiм Саветам грамадскіх пунктаў аховы правапарадку;
  • мастацкiм Саветам г.Наваполацка.
Last modified on 28.05.24
Інтэрнэт-рэсурсы