Гарадскі выканаўчы камітэт

Новополоцкий горисполком, горсовет депутатов

Задачы і функцыі

Наваполацкі гарадскі выканаўчы камітэт ажыццяўляе кіраўніцтва: эканомікай, рынкавымі рэформамі, знешнеэканамічнай дзейнасцю, прадпрыемствамі і арганізацыямі транспарту і сувязі, жыллёва-камунальнай гаспадаркай і энергетыкай, горадабудаўнічым комплексам, сферай абслугоўвання, аховы здароўя, развіццём фізічнай культуры, спорту і турызму, сферамі адукацыі і культуры, сацыяльнай абароны і інфармавання насельніцтва.

Праца Наваполацкага гарвыканкама вядзецца ва ўзаемадзеянні з кіраўнікамі прадпрыемстваў і аб'яднанняў, якія знаходзяцца на тэрыторыі горада, кіраўнікамі банкаў, грамадскімі арганізацыямі, партыямі, прафсаюзамі, сродкамі масавай інфармацыі, навучальнымі ўстановамі, творчымі саюзамі, праваахоўнымі органамі, дабрачыннымі арганізацыямі.

Выканкам з'яўляецца выканаўчым і распарадчым органам на тэрыторыі г.Наваполацка і ажыццяўляе свае паўнамоцтвы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010г. №108-З «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» і іншымі актамі заканадаўства.

Структура Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта (pdf)


Вышэйстаячым органам для Наваполацкага гарвыканкама з'яўляецца Віцебскі абласны выканаўчы камітэт

Адрас: вул. Гогаля, 6, 210010, г.Віцебск.

Рэжым працы: 8.00-13.00, 14.00-17.00 (акрамя суботы і нядзелі).

Тэлефоны «гарачых ліній» Віцебскага аблвыканкама і яго структурных падраздзяленняў

Графікі і парадак прыёму грамадзян і юрыдычных асоб у Віцебскім аблвыканкаме

Прамыя тэлефонныя лініі

Графікі асабістага прыёму

Графік асабістага прыёму грамадзян, прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Віцебскім аблвыканкаме на кастрычнік 2022 года

Графік выязных прыёмаў грамадзян, прадстаўнікоў юрыдычных асоб кіраўніцтвам аблвыканкама, старшынёй абласнога Савета дэпутатаў, кіраўнікамі камітэтаў, галоўных упраўленняў, упраўленняў аблвыканкама на 4-ы квартал 2022 года

Графік асабістага прыёму грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь

Парадак асабістага прыёму

Last modified on 30.09.22
Інтэрнэт-рэсурсы