Кіраўнік справамі - начальнік упраўлення справамі

  
Мартыненко Валентина Константиновна

МАРТЫНЕНКА ВАЛЯНЦІНА КАНСТАНЦІНАЎНА

кіраўнік справамі - начальнік упраўлення справамі Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта

Адрас: г.Наваполацк, вул.Маладзёжная,74, каб. 305.

Тэлефон: 8 (0214) 50-31-37.

Графік прыёму грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб.


Курыруемыя пытанні

Агульнае кіраўніцтва службамі прававога, арганізацыйнага і тэхнічнага, транспартнага і гаспадарчага забеспячэння работы гарвыканкама, яго структурных падраздзяленняў і Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў, бухгалтарскага ўліку. Пытанні работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, справаводства і кантролю за выкананнем дакументаў, арэндных адносін і выкарыстання будынкаў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці. Пытанні сакрэтнага справаводства, сістэмы «Атлас-Беларусь».

Узаемадзеянне з Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у частцы працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, выканання патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 года №2 «Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату», Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь па пытаннях правядзення юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў гарвыканкама, Упраўленнем справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Віцебскім абласным тэрытарыяльным фондам дзяржаўнай маёмасці па пытаннях выкарыстання дзяржаўнай маёмасці.

Структурныя падраздзяленні гарвыканкама:

  • упраўленне справамі;
  • аддзел арганізацыйна-кадравай і юрыдычнай работы (у частцы пытанняў рэжымна-сакрэтнай работы);
  • аддзел ЗАГС;
  • аддзел па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.

Пытанні:

  • удасканалення форм і метадаў дзейнасці і рэгламенту гарвыканкама, яго структурных падраздзяленняў, справаводства;
  • каардынацыі працы структурных падраздзяленняў гарвыканкама па пытаннях унутранага працоўнага распарадку;
  • арганізацыйна-гаспадарчага забеспячэння дэлегацый;
  • арганізацыя закупак для патрэб гарвыканкама;
  • удасканаленне структуры і штатнага раскладу гарвыканкама;
  • удасканалення і эксплуатацыі будынка і інжынерных камунікацый гарвыканкама;
  • жыллёва-бытавыя;
  • аздараўлення работнікаў органаў выканаўчай улады;
  • установы «Наваполацкі гарадскі архіў»;
  • пытанні забеспячэння кадрамі, адаптацыі і замацавання маладых спецыялістаў у курыруемых галінах, юрыдычнай кансультацыі горада;
  • дзяржаўнай натарыяльнай канторы горада.

Кіраўніцтва камісіямі:

  • адміністрацыйнай камісіяй пры гарвыканкаме;
  • камісіяй па ўліку гербавых бланкаў гарвыканкама;
  • камісіяй па экспертызе каштоўнасцяў дакументаў гарвыканкама;
  • камісіяй па правядзенні конкурсаў і працэдур запытаў цэнавых прапаноў для патрэб гарвыканкама.
Last modified on 28.05.24
Інтэрнэт-рэсурсы