Сёння горад Наваполацк - адзін з найбуйнейшых у Беларусі і краінах СНД цэнтраў нафтахімічнай прамысловасці, а таксама адзін з найбуйнейшых індустрыяльных, навукова-адукацыйных цэнтраў Рэспублікі Беларусь. Горад Наваполацк размешчаны на паўночным усходзе Рэспублікі Беларусь, у паўночна-заходняй частцы Віцебскай вобласці, у 110 км ад Віцебска і ў 250 км ад Мінска, у 80 км ад мяжы з Латвіяй і 120 км ад мяжы з Літвой.
Дата нараджэння г.Наваполацка - 7 чэрвеня 1958 года (гістарычная даведка).
Тэрыторыя горада Наваполацка складае 5,7 тыс. га. Агульная колькасць насельніцтва - 98,8 тыс. чалавек.
Жыллёвы фонд на 01.01.2020: шматкватэрныя жылыя дамы - 452, блакіраваныя - 133, аднакватэрныя - 1023, інтэрнаты - 32.
Гандлёвая сетка - 16 гандлёвых цэнтраў, 434 крамы, 3 рынка.
Аб'екты грамадскага харчавання - 122, у тым ліку 4 рэстарана.
98 прамысловых прадпрыемстваў, 67 будаўнічых арганізацый, 42 транспартныя арганізацыі, 212 суб'ектаў рознічнага і аптовага гандлю.
3259 суб'ектаў гаспадарання розных форм уласнасці: 849 юрыдычных асобы, 2410 індывідуальныя прадпрымальнікі.
Найбольш буйныя прадпрыемствы, якія вядомы далёка за межамі горада - гэта ААТ «Нафтан», завод «Палімір» ААТ «Нафтан», СТАА «ЛЛК-НАФТАН», філіял «Наваполацкжалезабетон», ААТ «Крычаўцэментнашыфер», ААТ «Вымяральнік» , ААТ «Полацктранснафта Дружба», РУП СД-Транс.
Для падрыхтоўкі спецыялістаў сярэдняга звяна працуюць: політэхнічны і музычны каледжы, ліцэй будаўнікоў.
Сетка ўстаноў аховы здароўя горада:
- Наваполацкая цэнтральная гарадская бальніца - 543 койкі;
- Наваполацкая бальніца сястрынскага догляду - 90 ложкаў, з іх 15 ложкаў аказання паліятыўнай медыцынскай дапамогі;
- радзільны дом - 179 ложкаў;
- паліклініка № 1 на 870 наведванняў у змену;
- паліклініка № 4 на 450 наведванняў у змену;
- стаматалагічная паліклініка на 470 наведванняў у змену;
- дзіцячая паліклініка на 420 наведванняў у змену;
- скурна-венералагічны дыспансер на 125 наведванняў у змену і стацыянар на 47 ложкаў;
- псіханеўралагічны дыспансер на 100 наведванняў у змену;
- процітуберкулёзны дыспансер на 100 наведванняў у змену;
- станцыя пералівання крыві, станцыя хуткай медыцынскай дапамогі.
Першасная медыка-санітарная дапамога жыхарам гарадскога пасёлка Баравуха і прымацаванаму Полацкаму раёну аказваецца на базе Баравухскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі на 50 наведванняў у змену, у структуру якой уваходзяць фельчарска-акушэрскія пункты: Гваздоўскі, Мацюшэўскі, Азiнскi, Кушлiкоўскi. Медыцынская дапамога аказваецца таксама ў Бяздзедавіцкай бальніцы сястрынскага догляду на 25 ложкаў з медычнай амбулаторыі на 25 наведванняў у змену.
Спорт у Наваполацку: 305 спартовых аб'ектаў, 5 плавальных басейнаў, стадыён на 4522 месцы, спарткомплекс «Атлант», спартыўны комплекс ААТ «Нафтан», спартклуб «Бадзёрасць», 7 спецыялізаваных дзіцяча-юнацкіх школ алімпійскага рэзерву, установа «Фізкультурна спартыўны клуб г. Наваполацка», установа адукацыі «Наваполацкае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву», спартыўная ўстанова «Хакейны клуб «Хімік».
Сфера адукацыі горада ўключае 1 вышэйшую, 1 сярэднюю спецыяльную і 3 прафесійна-тэхнічных навучальных установы, ліцэй, 2 гімназіі, 11 сярэдніх агульнаадукацыйных школ, базавую школу, 34 дашкольных установы.
У ведамстве аддзела адукацыі: Палац дзяцей і моладзі, міжшкольны цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі, фізкультурна-спартыўны цэнтр дзяцей і моладзі, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, сацыяльна-педагагічны цэнтр, гарадскі дыгітальны цэнтр «IT-Акадэмія «Нота», аздараўленчы лагер «Ізумрудны».
Сістэму вышэйшай адукацыі ў нашым горадзе прадстаўляе Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, у якім навучаюцца па дзённай і завочнай форме навучання больш за 10 тыс. студэнтаў на 7 факультэтах па 45 спецыяльнасцях. Па аб'ёме навуковых даследаванняў, выконваемых па заказах прамысловасці, універсітэт уваходзіць у шэраг вядучых ВНУ краіны.
Сфера культуры г.Наваполацка прадстаўлена Цэнтрам культуры, Палацам культуры ААТ «Нафтан», музеем гісторыі і культуры, цэнтрам рамёстваў і традыцыйнай культуры, цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмай, 3 школамі мастацтваў, кінатэатрам «Мінск», паркам культуры і адпачынку.
Паслугі па пражыванні прапаноўваюць: гасцініца «Беларусь»**, гасцініца «Нафтан»***, гасцініца «Дружба», гасцініца «Бізнес-цэнтр», гасцініца «Кентаўр».
З нашым горадам звязаны лёсы многіх людзей, вядомых не толькі ў Беларусі: пісьменнікі і паэты, дзеячы навукі, мастацтва, спорту, заслужаныя кіраўнікі прамысловых прадпрыемстваў.
Горад падтрымлівае гандлёва-эканамічныя адносіны з 9 краінамі СНД і больш чым з 40 дзяржавамі далёкага замежжа. Доўгатэрміновыя партнёрскія адносіны звязваюць Наваполацк з гарадамі-пабрацімамі: Адзінцова, Арэхава-Зуева, Кстова, Пушкін і Паўлаўск, Электрасталь, Курск, Дзмітраўскі раён г.Масквы - у Расіі; Скадоўск - ва Украіне; Жывор, Шоффай - у Францыі; Плоцк, Гданьск, Астравец-Свентакшыскi - у Польшчы; Мажэйкяй - у Літве; Вэйхай - у Кітаі; Лудза, Вентспілс, Смiлцене - у Латвіі, Крушэвац, Ніш - у Сербіі.
2020, Кастрычнік